Даўней жылі людзі,ня вералі Богу

Даўней жылі людзі, даўней жылі людзі,ня вералі Богу.
Ня вералі Богу,нявералі Богу, а вералі цмоку.
Аддавалі цмоку, аддавалі цмоку ў дзень па чалавеку.
У дзень па чалавеку,у дзень па чалавеку, па малым рабёнку.
Вось прыйшла чародка, вось прыйшла чародка да нашага цара.
А ў нашага цара, а ў нашага цара няма каго даці.
Адна была цурка, адна была цурка. Дай та маладзенька.
Прабірайся,цурка. Прабірайся, цурка ў атласы паясы.
ў атласы паясы. ў атласы паясы цмоку на з'ядання.
Вось прывезлі цурку.Вось прывезлі цурку да сіняга мора.
А на сіням моры. а на сіням моры буйны волны плешчуцца.
Буйны волны плешчуцца. Буйны волны плешчуцца, а цмок выплываець.
А у яго з вуш'я. А у яго з вуш'я сіні дым уецца.
А яго з воч'я. А у яго з воч'я іскры сыплюцца.
А у яго з роту. А у яго з роту полымя шугае.
Ходзіць цурка па беражку. Ходзіць цурка па беражку, белы ручкі ломіць.
Белы ручкі ломіць. Белы ручкі ломіць, дробны слёзкі роніць.
А з куль ўзяўся Юр'я.А з куль ўзяўся Юр'я святое явор'е.
Канём намагаець. Канём намагаець, кап'ём працінаець.
Нягенага цмока. Нягенага цмока са свету зжываець.
А ідзі ж ты дзеўка. А ідзі ж ты дзеўка да свайго йца маці.
А скажы ж ты, дзеўка. А скажы ж ты, дзеўка дый усяму свету.
Хай ня вераць цмоку. Хай ня вераць цмоку. Няхай вераць Богу.



Guda - Ігры багоў (2005) - Даўней жылі людзі, ня вералі богу