А ў лесе на верасе

А ў лесе на верасе,
Малайчык каня пасе

Малайчык каня пасе,
Дзевачка ваду нясе.

Малайчык пераймае,
З вядзёр воду вылівае.

Ой, малайчык малады,
Не вылівай з вядзёр вады.

Мамачка ругаць будзе,
што вадзіцы не будзе.



Гурт 'Крынічанька' в. Раеўшчына, Маладзечанскі р-н - А ў лесе на верасе