У цёмным лесе гаманіна

У цёмным лесе,
У цёмным лесе гаманіна,
Гаманіна. *
Сасна з ельлю гаварыла,
Нешчасная тая маці,
У каторай сыноў многа,
Штосуботы хахлы дзяруць,
Штонядзелю на суд едуць,
У цёмным лесе гаманіна,
Сасна з ельлю гаварыла,
Шчасьлівая тая маці,
У каторай дачок многа,
Штосуботы сваты едуць,
Штонядзелю свадзьбы граюць.



Невядомы - Ў цёмным лесе