Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі

Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі,
Ой, да паламалі яблынькі.
Ой, да, ой, да, ой, да, да.
Ой, да паламалі яблынькі.

Ой да пасадзілі грушанькі,
Ой, да для дзяўчыны-душанькі.

Ой, скажы дзяўчыначка праўду мне,
Ой, да ці ты пойдзеш за мяне.

Ой, да за цябе я не пайду,
Бо я музыканціка люблю.

Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі,
Ой, да пасадзілі яблынькі.



Гурт "Крынічанька" в. Раеўшчына, Маладзечанскі р-н - Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі