Міленькі ты мой, дружына мая

- Міленькі ты мой, дружына мая,
Звёз міня туда, дзе роду німа
Ні радзімага, ні судзімага.
- Мілая мая, непраўда твая,
Цераз вуліцу там кума мая,
Цераз другую там сястра мая.
Ля тае сястры два дубы стаяць,
А на тых дубах галубы сядзяць.
І мілуюцца, і цалуюцца,
І з майго жыцця не зьдзівуюцца.


Гурт в. Лысая гара - Міленькі ты мой, дружына мая(Спевы Беларусі)