А вы хмарачкі, а вы цёмныя

А вы хмарачкі, а вы цёмныя
разыйдзіцеся розна,
Да сварылася на мяне мама,
што я гуляю позна.
А хоць сварыся, хоць ні сварыся,
ты мяне не навучыш,
Каго я люблю, за таго пайду,
ты мяне не разлучыш.
Было навучаць, было разлучаць,
як была маленькая,
А цяпер ужо ты не разлучыш,
мамачка міленькая.
А пі, мамачка, тую вадзіцу,
да што я нанасіла,
Любі мамачка таго зяціка,
да што я палюбіла.
Хоць ня буду піць, хоць ня буду ліць,
ня буду разліваці,
Хоць нямілы зяць, хоць нялюбы зяць,
ня буду разлучаці.


в. Більцавічы, Вялейскі раён - А вы хмарачкі, а вы цёмныя