А я рэдьку сею

А я рэдьку сею,
Сею, рассяваю.
Я не буду рэдзьку есці,
На зімку схаваю.

Я не буду рэдьку есці,
Людзі кажуць горка.
Не бі жонка мужыка,
Бо пойдзе гаворка.

А я піва не піла,
Да й не буду піці.
Я не біла мужыка,
Да й не буду біці.

Калі муж мяне ўгнявіць,
Ён перапрашае.
Возьме мяне пацалуе,
І шапачку здымае.

А я рэдьку сею,
Сею, рассяваю.
Я не буду рэдзьку есці,
На зімку схаваю.



Гурт 'Крынічанька' в. Раеўшчына, Маладзечанскі р-н&KOLA - А я рэдзьку сею