Прыпеўкі да "Сямёнаўны"

- А ты Сямёнаўна, такая бойкая,
Наверна, выпіла стаканчык горкаго?
- А я ня выпіла стаканчык горкаго,
Я нарадзілася такая бойкая.

- А ты Сямёнаўна, ты баба модная,
Купіла часікі, сама галодная.
- А мы Сямёнаўны, бываем разныя,
Губы накрасілі, а шыі гразныя.

- А самалёт ляцеў, да і на крышу сеў,
А мой мілёначык палову сьвіньні зьеў.
- А самалёт ляціць, калёсы сьцёрліся,
Ды мы ня звалі вас, а вы прыпёрліся.

- А за Сямёнаўну ды мяне маць пілІць,
"Не галасі ты так, бо галава баліць!"
- А ты Сямёнаўна, спадніца ў поласу,
А жно ў Сямёнаўны ды нету голасу.

- А ты Сямёнаўна, ты мая крошачка,
Да я прышоў к табе ды пад акошачка.
- А ты ж Сямёнаўна, а дзе ты шляешся,
Ды па начох дамой ды не яўляешся.

- А я іду-іду, ды дзьве дарожкі ўрозь,
Любі харошыга, мяне плахога брось.
- Зрываю яблака, другое валіцца,
Я адбіваць люблю, мне эта нравіцца.

- А я іду-іду, трава калых-калых,
Дзяўчонкі хітрыя, а я хітрэй за іх.
- А у Сямёнаўны ды туфлі цесныя,
Какія дзевачкі тут інцярэсныя.

- Як мы любіліся, то была парачка,
А як расталіся - дачка Тамарачка!
- А есьлі мальчыкі ды былі рыбамі,
За імі б дзевачкі у воду прыгалі!

- А ты Сямёнаўна, ты баба гордая,
Сьпераду мяккая, а ззаду цьвёрдая.
- А ты Сямёнаўна, ты баба ўрэдная,
Учара румяная, сягоньня бледная.

- А я іду-іду, іду па лінійцы,
А мая мілая жывець у Малінаўцы,
Жывець у Малінаўцы, ды й піша жаласна:
"Ты ні гуляй с другой, прашу пажалуста!"

- А ты Сямёнаўна, ты баба хітрая,
Любіла Сталіна, а патом Гітлера,
Любіла Гітлера, а посьле Сталіна,
Перабірала ўсё, патом аставіла.

- Ой, Сямён-Сямён, накалі ты дроў,
Ні наколеш дроў - ні напяку бліноў!