А ў полі дубок тонак і высок

А ў полі дубок тонак і высок
Зялёны явар, дуброва*
А на тым дубку сядзіць галубок
А там заехаў слічны панічок
Слічны панічок молад Іванька
Ай, меціць наўглядзь голуба страляць
Ты ня бі мяне не страляй мяне
Табе малайцу я прыгаджуся
А як будзеш ты ды жаніціся
Твая залётка дужа далёка
За сінім морам за быстрай ракой
Цябе малайца я перавязу
Цябе весяло на права крыло
Тваю дзеўчыну на лева крыло
Тваю дружыну на сярэдзіну
Тваю свацечку на галовачку
Тваю музыку хоць на языку



Гурт Варган - А ў полі дубок (валачобная) - Выконваюць: Стась Сілка, Кастусь Путронак