А ў лузі, лузі, на піравозе

А ў лузі, лузі, на піравозе,
Святы вечар, добрым людзям.(r)
Красная Манечка піравоз дзіржала,
Піравоз дзержала піравозіла,
Як прыйшло і к ёй два халосцякі,
Красная Манечка піравязі нас,
Мы скажам табе дзіва дзіўноя,
Дзіва дзіўноя, шчэ дзіўнейшоя,
Як у нас Раство ружа расцвіла,
Як у нас на Пятро Дунай замірзаў.



13. Калядкі - А ў лузі, у лузі