У нядзелю рана

у нядзелю рана
шчэ сонца не ўсодзіць
а ўжо мой міленькі,ой, па казарме ходзіць.

па казарме ходзіц,
у руках шаблю носіць.
у руках шаблю носіць, камандзіра просіць.

камандзір, мой бацька,
адпусці дадому
пакінуў дзяўчыну, ой, сам не знаю кому.

сажуся на коня.
залато сядзельца.
паеду дадому,ой, развесялю сэрца.

ой, куда ты едзеш,
вароты мінаеш.
я ж твая кахана, ой, разве ты не знаеш.

як была кахана,
ты міня кахала.
як за гору скрыўся я--ты з другім стаяла.



Вольга Рунец в.Азярычына - У нядзелю рана