На вуліцы, на шырокай

На вуліцы на шырокай
Люлі рана на шырокай
На муроваццы на зялёнай
Люлі рана на зялёнай
Там гуляла тры нявехначкі
Люлі рана тры нявехначкі
Чацвёртая заловачка
Люлі рана заловачка
Заловачка жы родна сястра
Люлі рана родна сестра
Пойдзем з намі у клець спаці
Люлі рана у клець спаці
Ў нас клетачка жы ‘рэхавая
Люлі рана ‘рэхавая
Ой а дзверы жы дубовыя
Люлі рана дубовыя
Караватачкі цесовыя
люлі рана цесовыя
падушачкі жэ пуховыя
люлі рана жы пуховыя
палажочыкі цюлявыя
люлі рана цюлявыя
Стучыць грючыць жэ па дарозе
Люлі рана па дарозе
Мы думаем хто к нам едзе
Люлі рана хто к нам едзе
Ажно едзе да тры разбойнічкі
Люлі рана тры разбойнічкі
Адзін едзе у зялёным
Люлі рана у зялёным
Другі едзе у чырвоным
Люлі рана у чырвоным
Трэці едзе ў розным шоўку
Люлі рана ў розным шоўку
Хто ў зялёным дзверы адчыніў
Люлі рана дзверы ‘дчыніў
Хто ў чырвоным палог адкрыў
Люлі рана палог адкрыў
Ў розным шоўку дзеўку узяў
Люлі рана дзеўку узяў
Пасадзіў дзевачку ў павозачку
Люлі рана ў павозачку
Павёз дзевачку у цэркаўку
Люлі рана у цэркаўку
Паставіў дзевачку ў вечальны круг
Люлі рана ў венчальны круг
Буду дзевачка табе верны друг
Люлі рана табе верны друг

в. Феліксава Лідскі раён



Невядомы - На вуліцы, на шырокай