Ой, ляці, ляці мой конь

Ой, ляці, ляці мой конь,
Ой, ляці, памчыся
Каля цэркаві святой
Конь астанавіся.

Каля цэркаві святой
Удар капытамі
Штобы вышла мая міла
З чорнымі брывамі

Каля цэркаві святой
Конь астанавіўся
Я на попер узыйшоў
Богу памаліўся

Адчыняю я дзверы,
Там людзі талпою
А ізменніцу маю
Водзяць кругавую

А ізменніцу мая
На мяне ўзглянула
Горка заплакала яна
І цяжело ўздыхнула

Дай Бог шчасце і долю вам
І любоў святую
А мне Божа памажы
Паіскаць другую



Т. Харэўка (1924 г.н.), в. Кузьмічы, Вілейскі р-н - Ой, ляці, ляці мой конь