Цячэ вада быстрая

Цячэ вада быстрая (2р)
Яна сцёку не мае (2р)
Яна сама сабе дарогу пракладае.

Там сядзелі два галубкі (2р)
Цалаваліся, мілаваліся.(2р)
Белымі крыламі абдымаліся.

Прыходзь любы хутчэй сюды
Пагаворым каля вады
Як раней я кахаю
Як раней ты кахаеш
Як далей жыць
Не ты, не я не знаю

(Проігрыш)

(Паўтор 1-га куплета)



Гурт "Крынічанька" в. Раеўшчына, Маладзечанскі р-н - Цячэ вада быстрая