Клаліся на плечы сняжынкі беленькі

Клаліся на плечы сняжынкі беленькі
Хадзіў да дзевачкі парэнь маладзенькі
Ой хадзіў жа хадзіў жа да думаў дзеўку браці
А яе родна маці не пускае даці
Ой пазволь пазволь маці карчму раскапаці
Ці не прыйдзе мая мілка да карчмы гуляці
А усе жэ дзеўкі прыйшлі да карчмы гуляці
А маёй Міленькеі не пускае маці
А пазволь пазволь маці царкву збудаваці
Ці не прыйдзе мая мілка Богу умаляці
А ўсе жэ дзеўкі прыйшлі Богу умаляці
А маёй міленькее не пускае маці
А пазволь пазволь маці на лаўцы ляжаці
Ці не прыйдзе мая мілка цела снаряжаці
А ўсе жэ дзеўкі прыйшлі цела снаряжаці
А маёе міленькае просіцца ў маці
А ідзі жэ ідзі доню доўга не барыся
Стань у сенях на пароге Богу памаліся
Ну а дзеўка не дура да с(ы)вой розум мала
Увайшла яна ў святліцу шчэ й пацалавала
А ў цэ ж тыя ножкі што да мяне хадзілі
А ў цэ ж тыя ручкі што гасцінцы насілі
А ў цэ ж тыя вочкі што мяне чаравалі
А ў цэ ж тыя губкі што мяне цалавалі
А парэнь падхваціўся ды за дзевачку ўчапіўся
Слава ж цябе Богу што на другой не жаніўся
А ужэ жэ тая слава да па ўсём свеце стала
Што мертвае цела із лаўкі ўстала
А ўжэ жэ тая слава ды па ўсём гарадочку
Што мёртвае цела ходзіць па садочку



Rutvica - Сняжынкі Бяленькі (2017)




Sniazhynki_bialenki_homiel
Запіс прадастаўлены Аляксеем Крукоўскім