Малады Жэнечка хваліўся канём

Малады Жэнечка хваліўся канём,
Святы вечар, хваліўся канём,
Хваліўся канём перад каралём,
Ні ў кога німа такога каня,
Як у Жэнечкі, у маладога,
Сам малодзенькі, конь вароненькі,
Залатая грыўка ў стаянку ззяя,
Срэбраны капыт камень рубая,
Шаўковы хвасцец след замятая.



Kaliady - Малады Жэнечка хваліўся канём