У Кузмовым дварочку

У Кузмовым дварочку
Усе дзеўкі ў радочку
Аднэй розы нету
Чэша маці розу
Чэша навучае
Не стань з Кузьмом радом
Кузьма цябе (а)бманіць
На ножаньку станіць
За ручаньку сцісне
Кузьма здагадаўся
Узяў да прыбраўся
У дзявочае плацце
Роза не спазнала
З Кузьмом радам стала
Не жжы маці дочку
Не жжы ў вяночку
А жжы ў платочку
Ня жжы з белым сырам
А жжы з малым сынам



rad_polacak_95_3_23_U_kuzmovym - копия