Пайшла цешча к зяцю ў госці

Пайшла цешча к зяцю ў госці,
Ой, сярдзіты быў той зяць
У яго ж было многа злосці
Не ўмеў цешчу шанаваць

Матка дочку навучае
-Ты, Аленка, не маўчы
А зяць дзверы адчыняе
-Так, так цешча навучы

Вывеў зяць цешчу із хаты
І ў барану запрог
Заблішчэлі ў бабы пяты,
Толькі пыл пайшоў з-пад ног

Баба барану таскала,
Можа прайшло гадзін пяць
І ні разу не аддыхнула,
Стаў зяць цешчу выпрагаць

Выпраг зяць цешчу з бараны
Баба валіцца кульком
Цераз поле между жытам
Вале к дзеду Перуном

-Ой, старык, старык старэнькі,
Ідзі Аленку ратаваць
Толькі там сам сцерагайся,
Бо там катар, а не зяць.

Зяць так цесця уважаець
І прыветы падае
Цесцю чарку наліваець,
Цесцю скварку падаець

-А я знаю не разбойнік,
А я знаю не гультай,
Ты, Аленка, за зубамі
Язык трохі прытрымай



Т. Харэўка (1924 г.н.), в. Кузьмічы, Вілейскі р-н - Пайшла цешча к зяцю ў госці