І сюды гара, і туды гара

І сюды гара, і туды гара,
Про між тымі горочкамі свеціла зора,
Про між тымі горочкамі свеціла зора,

Ой, то не зора, дзеўка молода
З лёгенькімі ведзёркамі по воду ішла. (2 р.)

Дзеўка от воды, козак до воды,
Постой, дзеўка, ня йдзі шыбко, дай каню воды. (2 р.)

Рада б постояць, коню воды даць,
Мое ножкі босенькіе - холодно стояць. (2 р.)

Дам цебе порчу, ножкі обверчу,
Я для цебе, дзеўчынонька, боцінкі куплю. (2 р.)

Не купляй ты мне, а купляй себе,
Ёсць у мене бацька й маці - воны куп'яць мне. (2 р.)



РАДА - І туды гара. Чумацкая. З-пад Турава.



І сюды гара, і туды гара,
Па между тымі горамі крутымі кацілася зара. (2р)

Гэта не зара - дзяўчына мая
Яе бровы чорны, а ліцо румянае - па ваду ішла.(2р)

Дзяўчына мая напой мне каня
З тэю, да з тэю, з тэю крынічэнькі, дзе сама брала.(2р)

Як буду твая, напаю каня
З тэю, да з тэю, з тэю крынічэнькі, з поўнага вядра.(2р)

Дзяўчына мая, садзісь на каня
Мы з табой сядзем, сядзем ды паедзем да майго двара. (2р

На маім двары нічого няма,
Толькі ды толькі чырвона каліна зроду не цвіла.(2р)

Каліна мая, чаму не цвіла
Былі да былі сільныя марозы, змарозілі меня.(2р)