Выганяй, маці, каваля з хаты

Выганяй, маці, каваля з хаты,
Выганяй, маці, каваля з хаты,
Бо каваль маладой хоча начаваці,
Бо каваль маладой хоча начаваці.

Выдзелывала, выгаварывала,
Выдзелывала, выгаварывала,
Проціў мілава стаяла, разгаварывала,
Проціў мілава стаяла, разгаварывала. (r)

Ох, доню мая, што ў каморы шэпча,
Ох, доню мая, што ў каморы шэпча,
Ох, мамка мая, конь сьмятану хлебча,
Ох, мамка мая, конь сьмятану хлебча.
(r)
Ох, мамка мая, я гароху хочу,
Ох, мамка мая, я гароху хочу,
Чакай, доню мая, покуль намалочу,
Чакай, доню мая, покуль намалочу.
(r)
Ой паслала мяне маць па белую гліну,
Ой паслала мяне маць па белую гліну,
Я ж ёй прынясла малую дзяціну,
Я ж ёй прынясла малую дзяціну.
(r)
Гэта ж табе, мамка, да за тваю муку,
Гэта ж табе, мамка, да за тваю муку,
Калыхала мяня - калышы і ўнуку,
Калыхала мяня - калышы і ўнуку.
(r)



Ананьчыцы - Выганяй маці каваля з хаты