Ой рацвіла ружа

Ой рацвіла ружа, рацвіла
Ой рацвіла ружа, рацвіла
Імела я мужа, мужа я імела
Імела я мужа басяка

Нічога не робіць, толькі п'ець
Нічога не робіць, толькі п'ець
А прыйдзе дадому, дадому як прыйдзе
А прыйдзе дадому мяне б'ець

Не бі мяне мужык, не чапай
Не бі мяне мужык, не чапай
Бо я цябе кіну і дзяцей пакіну,
А сама паеду за Дунай

А як я ў лодку сядала
А як я ў лодку сядала
Праваю ручэнькай, белаю хустэнькай
Белаю хустэнькай махала

Ой, вярніся жонка дадому
Ой, вярніся жонка дадому
Не буду я біці, буду я любіці
Ой, як цяжка жыці аднаму

Ой, вярнулась жонка дадому
Ой, вярнулась жонка дадому
Лыжачкі не мыты, місачкі пабіты,
А дзяцішкі плачуць на печы



Т. Харэўка (1924 г.н.), в. Кузьмічы, Вілейскі р-н - Ой, расцвіла ружа