Чаму не прыйшоў

Чаму не прыйшоў?
Ці не прыехаў?
Як я цябе ждала.
Ці каня не меў?
Ці сцежкі не знаў?
Маці не пускала?

Я і коніка меў,
Я і дарожку знаў,
Маці выпраўляла.
Младшая сястра,
Бадай не ўзрасла,
Сядзельца схавала.

Старшая сястра
Сядзельца знайшла,
Коніка сядлала.
Едзь брацетка мой
Да дзяўчыны той,
Што цябе чакала

Паўтор 1-га куплета



Гурт "Крынічанька" в. Раеўшчына, Маладзечанскі р-н & KOLA - Чаму не прыйшоў