В Рожэство Хрыстова ангел прыляцеў

В Рожэство Хрыстова ангел прыляцеў
Он ляцеў па небу, людзям песні пеў:

Усе людзі лікуйце, той дзень таржэствуйце,
Ёсць Хрыстова Ражэство. (2р)

Я лячу, ад Бога радасць вам прынёс,
Што ў пячоры цёмнай радзіўся Хрыстос.

Скорэй паспяшайце, младенца вітайце
Новага раджонага. (2р)

Пастухі ў пячору первымі прыйшлі
У яслях на саломе Госпада найшлі

На коленях палі, Хрысту дары далі
Новаму раджонаму (2р)

Ірад нечасцівы пра Хрыста ўзнаў
І ўбіць младзенцаў воінаў паслаў

Усіх дзяцей убілі, мечы прытупілі
А Хрыстос у Егіпце быў (2р)

Многа мы грашылі, Спасе, прад Табой
Усе мы людзі грэшны, Ты адзін святой

Просці саграшэння, дай нам абнаўленне,
Ёсць Хрыстова Ражэство! (2р)



В РОЖЕСТВО ХРІСТОВО