Ой, стаіць явор, тонкі, высокі

Ой, стаіць явор, тонкі, высокі,
святы вечар, тонкі-высокі

Тонкі-высакі, уверсе кудравой,
святы вечар, уверсе кудравой

Уверсе кудравой, сівы арол сідзіць
святы вечар , сівы арол сідзіць

Сівы арол сідзіць і ў ваду глідзіць,
святы вечар, і ў ваду глідзіць

І ў ваду глідзіць, шчуку-рыбу бачыць,
святы вечар, шчуку-рыбу бачыць

Ой, шчука-шчука, як ты глыбако,
святы вечар, як ты глыбако

Як ты глыбако, так я высоко,
святы вечар , так я высоко

Ой, з цябе шчука, смачна вячэра,
святы вечар, смачна вячэра

А з мяне, арла, м’якка пасцеля,
святы вечар, м’якка пасцеля

Ой, з цябе, шчука, чашую здымаюць,
святы вечар, чашую здымаюць

А з мяне, арла, пер’е скубаюць,
святы вечар, пер’е скубаюць

А з цябе, шчука, смачная юшка,
святы вечар, смачная юшка

А з мяне, арла, м’якка падушка,
святы вечар, мякка падушка


Там стаиць явор Любански