Ой, ты вуліца шырокая

Ой, ты вуліца шырокая
*Шырокая, люлі, шырокая
Ой, ты мурава зеляная.
–Ці не гусі цябе прышчыпалі?
Ці не маленькія гусюняткі?
–І не гусі мяне прышчыпалі,
І не маленькія гусюняткі.
Прытапталі мяне красны дзеўкі
Ўсё чырвонымі сапагамі,
Ўсё зялёнымі саянамі,
Ўсё бялёвымі хвартухамі.
Што ў чырвоных сапагах – гэта Верка
Што ў зялёным саяну – гэта Галька.
Што ў бялёвым хвартуху – гэта Нінка.


Невядомы - Ой ты вуліца шырокая

село Кузьмичи Ершичского р-на Смоленской области (№ 3, запись 1985 года):
Громова Ефросинья Ефимовна,
Архипова Маланья Афанасьевна,
Краснощёкова Анастасия Гавриловна,
Тимошенкова Матрёна Афанасьевна;