Ой, за лесом, лесом сонцэ сіяе

Ой, за лесом, лесом сонцэ сіяе,
Да, молоды Юра коня седлае (2р)
Да прыйшоў до его бацейка его,
Да куда сыночок коня седлаеш,
Да куда рыдненькі коня седлаеш.
Седлаю бацейко, седлаю рыдненькі,
Да й у залютонькі, да й до дзевонькі (2р)
Да прыйшла до его матэнька его
Да куда сыночок коня седлаеш,
Да куда рыдненькі коня седлаеш.
Седлаю матэнько, седлаю рыдненька,
Да й у залютонькі, да й до дзевонькі (2р)
Да прыйшла до его сестрычка его
Да куда браценько коня седлаеш,
Да куда рыдненькі коня седлаеш.
Седлаю сястрэнька, седлаю рыдненька,
Да й у залютонькі, да й до дзевонькі (2р)
Усе звоны звоняць, усе Богу моляць
Да міло над раней сонейко ўсходзіць (2р)


Калядная песня (перахад хатай кажуць і песня) - Добры вечар, шчодры вечар + Ой за лесом сонца сіяе