А ў нядзельку, Хрыстос

А ў нядзельку
Хрыстос сын божы Хрыстос*
Ванечка
Устань рана
А ўмыйся
А ўтрыся
Прачашыся
Прабярыся
Абуй боты
Шаўровае
Адзень шубу
Бабровую
Адзень шапку
Савіванку
Глянь ў ваконца
Наўпроць сонца
Прастол стаіць
Сам Бог сядзіць
Каля Бога
Усе святочкі
шахуюцца
Каму ступіць
Аўдакею
У лес ходзіць
Сохі шчэпіць
Дубовае
А саракі
Каня кормяць
Варанога
Маладога
Святы Аляксей
Рабаловіць
Рыбу ловіць
Асцявую
Хоць якую
А вербніца
Вербу свенціць
Чысты чэцвер
Шыець мыець
А пятніца
Прабіраець
А субоцька
Дажадаіць
А вялічка
Нівялічка
А ў гадочэк
Адзін разочэк
А Ванічка
Заві ў хатку
Масці кладку
Сыр на талерку
Бутылку гарелкі
Запіваю
А чырвонец
А музыку
Біз языку
Кружку гарэлкі
Міханосу
Капу яек
А Ванічка
ў тваёй хаце
А багацця
Тваёй жане
А здароўя
Тваім дзеткам
Многа шчасця



Вялічка - А ў нядзельку Хрыстос