Прыпеўкі да "Базару"

Як у Полацку ў маі быў пакроўскі кірмаш,
А пакроўскі кірмаш, даражэнькі ты наш.

Базар бальшой разбазарыўся,
Казак маладой спанаравіўся.

Хлопцы дзевак выбіралі, прадавалі, таргавалі,
А што грошы палучылі - ўсё шынкарцы палажылі.

Базар бальшой, ты ні панімаеш,
Аддай кашалёк, а то пацяраеш.

На базары я была, прадавала ніткі,
А ў майго міленькага тоненькія лыткі.

Пайшоў мілы на базар, купіў парасёнка,
Усю дарогу цалаваў, думаў, што дзяўчонка.

На базары я была, бачыла камедыю:
Баба быка цалавала, называла Федзею.

На базары на бальшом бачыла Кірылу,
Ён хацеў пацалаваць - я яго па рылу.

На базары я была, бачыла Тараса,
Ён і так, ён і сяк - а я не далася.

На базары я была, бачыла Міколу,
У Міколы на насу каркала варона.

На базары на бальшом нічога не відна,
Дзед бабу пакаціў - бабе стала стыдна.

Базар, базар, нічога не відна,
Дзед бабу прадае за стакан павідла.

На базары я была, на базары гола,
Там баба прадавала курачку з прыпола.

На базары я была - прадаюць аброці,
Ніхто замуж не бярэ Сілянёвай Тоці.

А ў Акцябрскім на базары прадаюць мужчын вазамі,
Адна баба ўсіх любіла, за капейку сем купіла.

У Бабруйску на базары хлопцы прадаюцца,
На капейку - трыццаць штук і то задаюцца.

Ой, падружка дарагая, ухажор у нас адзін,
Давай мы свайго ухажора на базары прададзім.
Ой, падружка дарагая, я ўжо прадавала,
Адна дура падхадзіла, тры рублі давала.

Ідзет мілы па базару і ўсім усміхаецца,
Аказалась - зубы ўставіў, рот не закрываецца