Мядуніца

Мядуніца, мядуніца лугавая,
Ой, лугавая,
Чом не пахнеш, чом не пахнеш на ўсём лузе,
Ой, на ўсём лузе.
Як мне пахнуць, як мне пахнуць на ўсём лузе,
Ой, на ўсём лузе.
Стары бабы, стары бабы прысядзелі,
Ой, прысядзелі.
Маладухі, маладухі прыстаялі,
Ой, прыстаялі.
Красны дзеўкі, красны дзеўкі прыскакалі,
Ой прыскакалі.



Guda - Мядунiца(Веснавая карагодная)