Іван маладою

Іван маладою
Ня стой за ракою
Не махай рукою
Ня быць за табою
Хоць быці ня жыці
У мяне родны татка у мяне родна мамка
Рана спацькі кладуць, позна пабуджаюйць
Устань дзіцяці родна
Умыся вадою
Утрыся палаценцам
Ідзі ў святліцу
Еш хлеб ды й сыціцу
Іван маладою
Ня стой за ракою
Не махай рукою
Мне быць за табою
Хоць быці мне жыці
У мяне не родна мамка, дый ня родны татка
Позна спацькі кладуць
Рана й пабуджаюць
Устань дзіця ня родна
Умыйся слязою
Утрыся рукавочкам
Ідзі ў істопку
Мялі сыро жыта сырую пшаніцу
А тры зярны ў жорны на мягку мучыцу



rad_polacak_95_4_25_Ivan_malad