Ці свет, ці світае

Ці свет, ці світае
Ці на зорку займае
Ці мой міленькі
Голуб сізенькі
Коніка седлае.
Сядлай мілы каня
Сядлай варонага.
Прыязджай мілы, Не кідай мілы
Ты мяне маладзеньку. (2р)
Ой, пайду я пайду я,
Дзе я дзеўкай хадзіла
Ці ня ўвіжу я
Ці ня ўбачу я
Каго верна любіла.
Каго верна любіла
Таго век не забуду
Наракала я на матулечку
Наракаці я буду.
А ці я не такая
Як тая другая.
Каб я знала, што замужам гора,
Я б сядзела ды бульбу ела ў матулечкі дома.
Каб я тое знала,што замужам ліха,
Часала б косу я па воласу у мамачкі ціха.
Я харошая, я прыгожая
Толькі доля ліхая (2р).

Спяваюць Рогач Валянціна Фёдараўна 1932г.н., Занкавіч Ірына Васільеўна 1942 г.н., Каралеўцы, Вілескі р-н.



Вілейскі р-н, в Каралеўцы - Ці свет, ці світае