Сядзіць голуб на дубочку

Сядзіць голуб на дубочку
Галубка на вішні.
Скажы, скажы, мой мілёнак
Што ў цябе за мыслі (2 р).

У мяне мыслі вот такія
З табой не жаніцца.
Скажы, скажы, мая мілка,
Як цябе забыцца (2 р.)

Я параю табе зелья
Зелья пералазу.
Як напарыш, як нап’ешся
Забудзеш адразу (2 р.)

Я напару, я (й) нап’юся
Ні разу не плюну.
Усё роўна цябе, міла,
Ніяк не забуду. (2 р.)

На капусту ваду нашу
Паліваць не буду.
Прыйдзе восень, замуж пайду
Ссякаць я не буду (2 р.)

Не разлівай, маці, ваду,
Што я нанасіла
Не разбівай, маці, пару,
Што я палюбіла (2 р.).


Яўгенія Фамінічна Чаплінская 1925г.н. з в. Літва Маладзечанскага раёна - Сядзіць голуб на дубочку