Біла мяне маці бярозавым прутам

Біла мяне маці бярозавым прутам,
Штобы я не стаяла з маладым рэкрутам. (2 р.)
А я ўсё стаяла, пакуль пеўні пелі,
На дверы воду ляла, штобы не рыпелі. (2 р.)
На дзверы воду ляла, на пальцах хадзіла,
Што б маці не почула, мяне не сварыла. (2 р.)
А маці не спала і ўсё чыста чула,
Но мэнэ не сварылась - сама така була. (2 р.)
Гуляй, мая доню, покуль гуляецца,
Бо, як ты выйдзеш замуш - ўсё тое мінецца. (2 р.)



Васількі - Біла мяне маці бярозавым прутам