Даўным-даўно тое ж было

даўным-даўно тое ж было
кругом зямлі мора ж лягло(2р.)

а ў моры тым жыў люты цмок
штодня збіраў з людзей аброк

давалі цмоку ды аброку
на кожны двор па чалавеку

атдалі ўжо з кожнага двара
прыйшла пара і на цара

цару-цару прыбірайся
ці сам ідзі ці жонку шлі

жону сваю пашкадаваў
дачку красу к мору паслаў

сіне ж мора хвалюецца
цароўнай цмок любуецца

з сіня мора выплывае
з пашчы агонь выкідае

цароўначка спужалася
за бел камень схавалася

аж скуль взяўся ды тут Юр'я
пагнаў ў мора свайго каня

прабіў цмока златым кап'ём
рассёк цмока вострым мячом

по цароўне цар слёзы лье
а Юр'я ў двор дачку вязе

перад Юр'ям укленчыў цар
пытаецца, што даці ў дар

не трэба ж мне тваіх дароў
з тваёй дачкой бывай здароў



Лірніцкія песьні, псальмы і канты - 'даўным Даўно Тое Было...'