Туман ярам

Туман ярам, ярам даліною, (2 р.)
За туманам нічога ня відна, (2 р.)
Толькі відна дуба зелянога, (2 р.)
Пад тым дубам крыніца стаяла, (2 р.)
З той крыніцы дзеўка воду брала, (2 р.)
Да й утапіла залато вядзерца, (2 р.)
Засмуціла казакова сэрца, (2 р.)
А хто ж тое вядзерца дастане, (2 р.)
Той са мною на рушнічку ўстане, (2 р.)
Адазваўся казак маладзенькі, (2 р.)
А я ж тое вядзерца дастану, (2 р.)
Я й з табою на рушнічку ўстану. (2 р.)



в. Празарокі, Глыбоцкі раён - Туман ярам