Ой, да ў саду Маша гуляла

Ой, да ў саду Маша гуляла, (2р)
*Гуляла, гуляла, красавіца Маша гуляла,
Ой, да йна каліну ламала, (2р)
Ой, да на дарожку брасала, (2р)
Ой, да ехаў міма афіцэр, (2р)
Ой, да ўсю каліну растаптаў, (2р)
Ой, да ўсё на Машу паглядаў, (2р)
- Ой, да афіцэрік маладой, (2р)
Ой, да правадзі мяне дамой, (2р)
Ой, да я цябе жэ прыгажусь, (2р)
Ой, да пасцель мягкую пасцялю, (2р)
Ой, да з сабой спаці палажу, (2р)
Ой, да табе сына нараджу, (2р)
Ой, да тваім імем назаву. (2р)



Невядомы - ой у садзе Маша гуляла